Фота Настассі УТКІНАЙ.

Яго адказ: Пандэмія каронавіруса завершыцца, калі чалавецтва вырашыць так зрабіць. Неабходныя прылады для таго, каб перамагчы COVID-19 ёсць, – паведамляе sputnik.by са спасылкай на выступленне кіраўніка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдроса Адханома Габрэйесуса на нядаўнім саміце ў Берліне.

У арганізацыі адзначылі, што кожны дзень у свеце памірае каля 50 тысяч чалавек – і гэта толькі тыя смерці, пра якія вядома. Гэтыя лічбы паказваюць, што чакаць хуткага завяршэння пандэміі не варта.

Прадстаўнік СААЗ мяркуе, што вакцынаваць па меншай меры 40% насельніцтва кожнай краіны свету да завяршэння бягучага года цалкам магчыма, аднак у тым выпадку, калі дзяржавы і кампаніі будуць выконваць свае заявы, зробленыя раней.