Фота Настассі УТКІНАЙ.

У інтэрв’ю тэлеканалу АНТ першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан падзялілася бачаннем, як перамагчы ў барацьбе з каранавірусам.

«Мы сабе ставім прамежкавую планку ў 40%, як першапачаткова рэкамендавала СААЗ, але лічым, што павінна быць вакцынавана не менш за 60% насельніцтва. Мы ідзём да гэтага», — сказала Алена Богдан.

«Вакцынацыя не абараняе ад захворвання ў прынцыпе, але яна абараняе ад цяжкага, прагнастычна неспрыяльнага цячэння захворвання», — дадала яна.

Яна звярнула ўвагу, што вакцынавацца трэба і цяжарным. «У гэтую хвалю пандэміі мы бачым, што нашы цяжарныя пацыенткі хварэюць значна больш цяжка, чым у першую. Гэта вельмі хуткае развіццё паражэння лёгкіх. Так што трэба вакцынавацца, пажадана да таго, як наступіць цяжарнасць. А калі пара плануе экстракарпаральныя метады, яны абавязкова павінны быць вакцынаваныя», — заявіла Алена Богдан.