Фота avtokrisla.com.

З мэтай прафілактыкі ДТЗ з удзелам непаўналетніх напярэдадні і падчас восеньскіх школьных канікул, ад 27 кастрычніка па 7 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы».

Работнікі ДАІ нагадаюць Правілы дарожнага руху

Адным з патэнцыйна небяспечных часовых прамежкаў, калі здараецца найбольш аўтааварый з удзелам непаўналетніх, з’яўляюцца канікулы. Прычына: няўважлівасць, бестурботнасць дзяцей на дарозе і адсутнасць кантролю за іх вольным часам з боку дарослых.

Падчас акцыі супрацоўнікі ДАІ правядуць інфармацыйна-тлумачальныя гутаркі ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах, арганізацыях і на бацькоўскіх сходах. У гутарках выступоўцы растлумачаць як дзецям, так і дарослым правілы бяспечных паводзін у транспарце, на дарозе, дваровых тэрыторыях, надаўшы асаблівую ўвагу выкарыстанню святлоадбівальных элементаў у цёмны час. Таксама інспектары нагадаюць і правілы пераходу праезнай часткі па пешаходных пераходах і недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым гаджэтаў і навушнікаў.

За дзевяць месяцаў бягучага года на Міншчыне адбылося 58 ДТЗ з удзелам дзяцей, у выніку якіх адно дзіця загінула, 66 – атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 17 ДТЗ адбыліся па віне саміх дзяцей.

У чым памылкі дзяцей на дарозе

Асноўнымі памылкамі пацярпелых непаўналетніх у выніку ДТЗ з’явіліся:

– пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам;

– нечаканы выхад з-за транспартнага сродка або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу;

– знаходжанне на праезнай часткі без суправаджэння дарослых.

Правераць кіроўцаў, якія перавозяць дзяцей

Паколькі ў канікулы заўсёды актыўна перавозяць дзяцей, пад асаблівым кантролем ДАІ будуць кіроўцы, якія адказваюць за бяспеку перавозкі сваіх пасажыраў. Статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх кажа пра тое, што ў большай ступені цярпяць дзеці-пасажыры.

За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з часткай 6 артыкула 18.13 КаАП у дачыненні да кіроўцы накладаецца адміністрацыйнае спагнанне – штрафу да чатырох базавых велічынь – да 116 рублёў.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці звяртае ўвагу дарослых і нагадвае, што менавіта яны ў першую чаргу нясуць адказнасць за сваіх дзяцей да іх паўналецця. Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе прывучаць дзіця да увагі, дысцыпліны і няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху.

Акцыя «Дзіця – галоўны пасажыр» і Адзіны дзень бяспекі

У рамках «Бяспечных канікулаў» ДАІ правядзе акцыю «Дзіця – галоўны пасажыр».

ДАІ нагадвае, што ад пачатку года на Вілейшчыне было два ДТЗ з удзелам дзяцей.

ДАІ Маладзечна інфармуе, што ў Маладзечанскім раёне за гэты час адбылося сем ДТЗ з удзелам дзяцей, у выніку якіх сем атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Два ДТЗ адбыліся па віне саміх дзяцей.

А 29 кастрычніка пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Пешаходны пераход – тэрыторыя павышанай увагі».