Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла, што тэмпы прыросту захворвання на COVID-19 у краіне трохі памяншаюцца.

«Апошні тыдзень рэгіструецца нязначная, але тэндэнцыя па зніжэнні тэмпаў шпіталізацыі пацыентаў у стацыянары. Адзін з важных кампанентаў — на некалькі чалавек у суткі зніжаецца колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца на ШВЛ», — заявілі ў прэс-службе ведамства.

Нагадаем, што ўчора за суткі на каронавірус захварэла 1997 чалавек