А прыязджаў ён недарма. Ад ліпеня вілейчукі паспелі назбіраць 15 вялікіх мяшкоў пластыкавых крышачак.

Пра тое, як і для чаго адбываўся збор, нам расказала віляйчанка Вольга Шостак.

– Сёння, едучы на месца збору, заехала ў гарадскую бібліятэку, бо даведалася, што крышачкі збіраюць і там. Аддалі цэлую каробку. А калі прыехала на Партызанскую, 45-а, то пад дзвярыма чакаў сюрпрыз –

вялікія і маленькія мяшкі з крышачкамі, а побач – яшчэ і пісьмо, дзе пазначалася, што два вялікіх мяшкі – ад дзіцячага садка №10, астатнія – ад Наталлі Мехавай і яе сям’і, – дзеліцца Вольга.

Тое самае пісьмо.

Калі мяшкі амаль загрузілі ў экагрузавік, пад’ехаў незнаёмы мужчына і таксама паўдзельнічаў у зборы. У выніку атрымалася 15 мяшкоў. Нагадаем, што Вольга аднавіла збор пасля перапынку у ліпені.

– Хацелася б адзначыць віляйчанку Ларысу Якавюк, якая паспрыяла збору. Яшчэ летам разам з сынам чатыры поўныя мяшкі яны самі завезлі ў Мінск. Таксама актыўна далучыліся да збору Вілейскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, садкі №10 і №8, дзіцячы цэнтр «Надзея», Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва, раённая і гарадская бібліятэкі.

Часта прыносілі крышачкі жыхаркі Вілейкі Надзея Багушэвіч і Наталля Мехава. А Дыяна прывезла крышачкі нават з Маладзечна. Яна сама віляйчанка, была па справах у родным горадзе, вось і заехала. Шмат хто з удзельнікаў не назваў сябе.

Усім вялікі дзякуй, – кажа Вольга.

Суразмоўца працягне збіраць пластыкавыя крышачкі па ранейшым адрасе – Вілейка, Партызанская, 45-а. Пакуль плануюць прыкладна раз на месяц. Пра кожны збор будуць аб’яўляць. Таксама працягнуць збор у раённай і гарадской бібліятэках.

Навошта збіраюць крышачкі

Нагадаем, што збор ладзяць у рамках праекта «Новае жыццё ў абмен на крышачкі». Усё сабранае перадаюць у Мінск.

Атрыманыя ад здачы на ​​перапрацоўку пластыка грошы ахвяруюць на рэабілітацыю дзяцей з захворваннямі цэнтральнай нервовай сістэмы.

У рамках экатурнэ грузавік аб’едзе 50 гарадоў Беларусі.

Фотаздымкі забяспечаныя Вольгай Шостак.