Нож фігурант кінуў на месцы здарэння, не дачакаўшыся міліцыю. Скрын з відэа УУС.

Міліцыю выклікала сястра пацярпелай. Пра гэта паведамляе УУС Мінаблвыканкама. Жонка тым часам спрабавала супакоіць мужа. Скандал здарыўся ў вёсцы Дубрава на Маладзечаншчыне.

Пакуль прыехала міліцыя, фігурант уцёк, кінуўшы нож на месцы здарэння. Але ўчастковы яго знайшоў – мужчына выпіваў у гасцях у знаёмага. Яго затрымалі і даставілі ў РАУС.

Міліцыянерам мужчына расказаў, што ў Дубрава прыехаў з Мінска наведаць малога сына. А скандал учыніў з-за рэўнасці. Экспертыза паказала, што фігурант быў нецвярозы.

Узбудзілі справу па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса – пагроза забойствам.