Яго зрабілі на дарозе, што ў двары шматпавярховак, побач са школай-садком №15, якая рыхтуецца да адкрыцця.

Таксама ў некалькіх месцах каля школы на дарозе з’явіліся адпаведныя надпісы і знакі абмежавання хуткасці для кіроўцаў.

Нагадаем, што ў школу-сад у першую чаргу будуць прымаць дзяцей, якія жывуць ва «Усходнім»: па Вялікім Гасцінцы, пачынаючы ад дома №138 і далей, і вуліцы Тамары Дудко, пачынаючы з дома №17 і далей).