Дзмітры Асанаў. Фота fightershop.by.

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя боксу.

Спаборніцтвы праходзяць у сербскім Белградзе. Асанаў – у складзе зборнай Беларусі сярод сямі спартсменаў. Маладзечанец выступіць у вагавай катэгорыі 63,5.

24 кастрычніка адбылася афіцыйная жараб’ёўка і адкрыццё. Ад 25 кастрычніка па 2 лістапада ідуць папярэднія баі. 4 лістапада – паўфіналы, 5 і 6 – фіналы і ўзнагароджанне.