На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Аварыя, пра якую ідзе гаворка, здарылася 22 верасня каля 11 гадзін на вуліцы Забэйды-Суміцкага ў Маладзечне. Мы пісалі пра яе. Цяпер АДАІ Маладзечанскага РАУС шукае сведкаў і відавочцаў аварыі.

35-гадовы маладзечанец на «Джылі» ехаў па вуліцы Забэйды-Суміцкага ў Маладзечне. Тут ён наехаў на дзесяцігадовага хлопчыка, які выбег на дарогу злева направа з-за аўтамабіля, што стаяў на светлафор.

ДАІ просіць сведак і відавочцаў здарэння звярнуцца па адрасе: Маладзечна, вуліца Тамары Дудка, 1-18 ці па тэлефонах: (8 0176) 74-01-40, 74-01-43, 102.