Фота euroradio.fm.

Ён будзе называцца «Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях» і выкладацца ў 9 і 11 класах. Вучэбную праграму апублікавалі на pravo.by.

Заняткі будуць праводзіць раз на тыдзень. Вучні, якія засвояць змест заняткаў, павінны будуць ведаць славутых гістарычных дзеячоў і вызначальныя падзеі айчыннай гісторыі, умець складаць вуснае сюжэтнае апавяданне аб дзейнасці асобы ў гісторыі, аналізаваць твор мастацтва, прысвечаны гістарычнай асобе і іншае.

У межах курса старшакласнікам раскажуць пра вялікіх князёў Міндоўга, Вітаўта, Ягайлу, дзеячаў Францыска Скарыну і Льва Сапегу, пра род Радзівілаў, Сымона Буднага, Тадэвуша Касцюшку, Міхала Клеафаса Агінскага. Ёсць таксама тэмы прысвечаныя Каліноўскаму, Багушэвічу, Купалу, Коласу, пачынальнікам беларускай дзяржаўнасці – Антону Луцкевічу, Аркадзю Смолічу, Зміцеру Жылуновічу і іншым.

У апошнім раздзеле – тэмы, прысвечаныя Мазураву і Машэраву, Мележу, Шамякіну, Быкаву, Адамовічу, Караткевічу, Мулявіну, Лукашэнку.