Будынак у Барысаве, дзе Шутовіч ладзіў таемныя набажэнствы.Фота Змітра Бартосіка.

Ураджэнец вёскі Шутавічы Віктар Шутовіч, што ў сённяшнім Смаргонскім раёне, вядомы як каталіцкі святар, асветнік, публіцыст. 

Адразу служыў у касцёле на Браслаўшчыне. Пры паляках быў асуджаны за казанні па-беларуску. Пасля служыў у Лідзе, Тшцянным, каля Беластока, а ў 1944-45 гадах у Чырвоным касцёле ў сталіцы.

Партрэт
Віктар Шутовіч. Фота з вікіпедыі.

У студзені 1945 года арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на дзесяць гадоў турмы. Адседзеўшы, у 1955 вярнуўся ў Мінск, нелегальна з 1956 атрымаў парафію ў Барысаве. Тут і жыў да смерці. Памёр ў 1960. Пахаваны на старых могілках у Барысаве.