У Вілейцы. Фота belinvestbank.by.

У Вілейскім аўтапарку №5 паведамляюць, што ад 18 кастрычніка ёсць змены ў раскладзе прыгарадных аўтобусаў.

Адмянілі заезд аўтобуса праз Прынту па маршруце «Вілейка – Рускае Сяло» з адпраўленнем ад аўтавакзала ў 7.00 (па серадах, суботах) і ў 14.30 (па серадах і нядзелях).

Таксама адменены заезд аўтобуса праз Будкі па маршруце «Вілейка – Кузьмічы» з  адпраўленнем ад аўтавакзала ў 9.20 (па суботах) і ў 17.20 (па нядзелях).

Часова прыпыняецца рэйс па маршруце «Вілейка – Кардон» з адпраўленнем з аўтавакзала ў 9.35 (па суботах) і ў 18.10 (па нядзелях).