У Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

У пятніцу, 29 кастрычніка, ад 10.00 да 11.00 у малой зале Вілейскага райвыканкама дырэктар Вілейскага доследнага лясгаса Дзмітры Іосіфавіч Грышкевіч сустрэнецца з насельніцтвам.

Можна будзе задаць пытанні па набыцці і нарыхтоўцы дроў і дзелавой драўніны, паведамілі ў лясгасе.

Запіс на прыём па тэлефоне: 8 (01771) 22250.