Фота stereo-news.com.

Першапачаткова 57-гадовая жанчына, якая шмат чула аб прыёмах тэлефонных махляроў – званках на мабільны тэлефон нібыта са службы бяспекі банка, не стала размаўляць з невядомымі і проста паклала трубку.

– Аднак ілжэсупрацоўнікі настойліва працягвалі ёй тэлефанаваць з патрабаваннем працягнуць размову, запалохваючы парушэннямі нейкіх банкаўскіх правілаў. Пры гэтым, каб пераканаць пенсіянерку, што з ёй размаўляе супрацоўнік фінансавай структуры, называлі яе асабістыя дадзеныя – імя, прозвішча, імя па бацьку, дату нараджэння, нумар і серыю пашпарта. Тэлефанавалі ашуканцы не ў мэсенджар, як многія прывыклі, а з дапамогай звычайнай сотавай сувязі , – распавялі ў  Маладзечанскага РАУС.

Несапраўдныя прадстаўнікі службы бяспекі банка пераканалі жанчыну, што нейкі грамадзянін, выкарыстоўваючы яе пашпартныя дадзеныя, афармляе на яе крэдыты.  Каб пагасіць запазычанасць, ёй неабходна сапраўды ўзяць іншыя крэдыты і зачыніць імі раней выдадзеныя, пералічыўшы грошы на бяспечны рэзервовы рахунак. Для пераканаўчасці з гараджанкай звязваўся нібыта міліцыянер, які пацвердзіў неабходнасць прытрымлівацца інструкцый работніка банка і папярэдзіў аб адказнасці за разгалошванне інфармацыі аб правядзенні фінансавых аперацый. Таму жанчына нікому з блізкіх не распавяла пра званок і строга выконвала ўказанні невядомых.

У выніку яна аформіла спажывецкія крэдыты ў трох з чатырох названых ашуканцамі банкаў. Агульная сума ўзятых у доўг грошай склала 10 850. Кожны раз, атрымаўшы грошы, пацярпелая ў найбліжэйшай інфакіёску пералічвала іх на паказаны зламыснікамі рахунак. Пасля ўсіх грашовых пераводаў аферысты дасылалі ёй у мэсенджар дакументы, якія нібыта пацвярджаюць ануляванне запазычанасці.

Па словах тых, хто тэлефанаваў, усе заяўкі на крэдыты былі ануляваныя. Праз пару дзён жанчыне трэба было прыйсці з усімі дакументамі ў паказанае імі аддзяленне банка. Пасля гэтага ўжо на сувязь з пацярпелай больш ніхто не выходзіў, а перапіска ў была выдаленая. Пасля таго, як жанчына зразумела, што яе падманулі, яна звярнулася ў міліцыю.

Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса.