26 кастрычніка каля 15:30 у Ашмянскі РАУС паведамілі, аб тым, што ў вёсцы Граўжышкі знайшлі 72 міліметровы артылерыйскі снарад. Гэта адбылося падчас рамонту, паведамляе УУС Гродна.

На месца прыехаў участковы і сапёрна-піратэхнічная група В/Ч 7434. Боепрыпас знішчылі.

Мы нагадваем грамадзянам, што ў выпадку выяўлення падазроных прадметаў варта неадкладна паведаміць пра гэта ў міліцыю. Прадпрымаць што-небудзь самастойна нельга. Гэта можа прывесці да неспрыяльных наступстваў.