Фота euroradio.fm.

Па выніках інтэлектуальных спаборніцтваў дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагародзілі 93 работы. Сярод пераможцаў ёсць школьнікі з нашага рэгіёна, паведамляюць у галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

У секцыі «Геаграфія» дыплом другой ступені атрымала дзевяцікласніца Івянецкай СШ Сафія Хургіна.

У секцыі «Гісторыя – культурная спадчына і сучаснасць» дыпломам трэцяй ступені адзначылі сумесную працу юных даследчыкаў з Нарачанскай сярэдняй школы №2 – адзінаццацікласнікаў Яны Варанец і Івана Валадкевіча.

У секцыі «Гісторыя і краязнаўства» – два дыпломы другой ступені ў прадстаўнікоў Вілейскай гімназіі №1 «Логас» – у сямікласніцы Святланы Балуш і сямікласніка Георгія Чурына.

У секцыі «Лінгвістыка» дыплом трэцяй ступені атрымаў Станіслаў Іваноў вучань дзявятага класа Маладзечанскай СШ №1 імя Янкі Купалы.

У секцыі «Літаратуразнаўства» – «срэбра» за сумесную працу – у адзінаццацікласніц гімназіі №7 з Маладзечна Анастасіі Сяргей і Дар’і Каспяровіч.

У секцыі «Нямецкая, французская, іспанская мовы, філалогія, краяназнаўства» дыпломам другой ступені адзначылі працу Аліны Цар – вучаніцы дзявятага класа гімназіі №3 з Маладзечна.

У секцыі «Фізіка-матэматычныя дысцыпліны» першым стаў Канстанцін Губко – сямікласнік з Маладзечанскай гімнаўіі №10.