Рома Кагадоўскі (другі злева). Фота Мінздароўя.

Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўручае дзяржаўныя ўзнагароды школьніку Раману Кагадоўскаму і медыцынскім работнікам, якія яго выратавалі, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што сёлета ў красавіку на Мядзельшчыне 12-гадовы падлетак Рома Кагадоўскі выратаваў з пажару свайго меншага брата, а сам моцна пацярпеў.

За гэта хлопчыка ўзнагародзілі ордэнам «За асабістую мужнасць». Дзяржаўнымі ўзнагародамі і Падзякамі адзначылі таксама заслугі работнікаў Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, якія былі задзейнічаныя ў лячэнні Рамана ад апёкаў, атрыманых пры ратаванні брата.