Фота МатчТВ.

Пра гэта нам паведаміла жонка Аляксея, Таццяна.

– Цяпер якраз еду ў абласны суд. Адвакат ужо паведаміла мне пра тое, што скаргу пакінулі без зменаў. Калі шчыра, мы прадбачылі такі вынік, хоць і надзея, вядома, была. Цяпер еду атрымліваць спатканне з мужам, на якое я маю права, – расказала Таццяна.

Нагадаем, што скаргу на прысуд Маладзечанскага суда чэмпіёну свету Аляксею Кудзіну, адвакаты падалі напачатку верасня. Прысуд – два з паловай гады – пакінулі без зменаў.