Фота Настассі Уткінай.

АДАІ Маладзечанскага РАУС шукае сведкаў і відавочцаў аварыі 30 верасня ў Красным, у якой пацярпела жанчына.

30 верасня ў 22.30 невядомы кіроўца на неўстаноўленым аўто ехаў па вуліцы 1 Мая ў Красным. Паблізу дома №73 ён наехаў на 59-гадовую жанчыну. Яна пераходзіла дарогу ў неўстаноўленым месцы злева на права па ходзе машыны.

У выніку ДТЗ жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні, паведамілі ў ДАІ.

АДАІ Маладзечанскага РАУС просіць сведкаў і відавочцаў дадзенага здарэння звярнуцца па адрасе: Маладзечна, вуліца Тамары Дудко, 1-18 ці па тэлехонах (8 01776) 74-01-40, 74-01-43 альбо 102.