Вальмен Аладаў. Фота Мінск-Навіны.

Пра тое, што архітэктара Вальмена Аладава не стала 2 лістападада ва ўзросце 91 года, паведамляюць Мінск-Навіны.

Цэнтральная бібліятэка ў Маладзечне, на сёння зачыненая на доўгатэрміновы рамонт, – гэта першы самастойна рэалізаваны праект Вальмена Мікалаевіча. Дарэчы, бібліятэку ў 1960 годзе пабудавалі без запланаванага аўтарам порціка – крытай галерэі з калонамі. Гэты элемент палічылі лішнім.

З Вальменам Мікалаевічам мы апошні раз гутарылі летась у сакавіку. Тады ён вельмі здзівіўся, што будынак бібліятэкі зачынены ўжо некалькі год. Ад нас пра гэта ён даведаўся ўпершыню.

Вальмен Аладаў – сын вядомых дзеячоў мастацтва – кампазітара Мікалая Аладава і мастацтвазнаўцы Алены Аладавай. Ён – прафесар, доктар архітэктуры, мае дзяржаўныя ўзнагароды. Акрамя бібліятэкі ў Маладзечне, яго аўтарству належаць каля сотні будынкаў.