На месцы аварыі. Фота МНС.

2 лістапада ў 17.42 выратавальнікам паступіла паведамленне пра дарожна-транспартнае здарэнне паблізу вёскі Яўневічы Валожынскага раёна. Патрабавалася дапамога ў дэблакіроўцы пацярпелага, паведамляе прэс-служба МНС.

– Прыбыўшы да месца выкліку, мы ўбачылі, што машыну развярнула перпендыкулярна дарожнага пакрыцця: пярэдняя яе частка знаходзілася ў кювеце, заднія колы – на узбочыне, – распавёў старшы пажарны пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 16 Валожынскага раённага аддзела па НС Яўген Бібік. – Я ўзяў гідраўлічны інструмент і пабег да аўтамабіля. Перш за ўсё абясточыў акумулятар, затым пайшоў да кіроўцы: мужчына быў заціснуты і самастойна выбрацца не мог. Пацікавіўшыся яго станам, я з дапамогай гідраўлікі расціснуў дзверы і дапамог мужчыну выйсці з машыны.

Фота МНС.

Пацярпелы брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізаваны ў бальніцу.