Часовая экспазіцыя «Любая Вілейшчына мая» пройдзе ў выставачнай зале імя Сілівановіча ад 6 па 29 лістапада. 

Як расказалі ў музеі, наведвальнікі ўбачаць тут карціны, якія захоўваюцца ў фондах. Прадставяць працы мастакоў Івана Патапчука, Эдуарда Мацюшонка, Міхаіла Куліцкага, Васіля Валынца, Сяргея Пілата.