Сумесныя гульні.

Ад 30 кастрычніка па 6 лістапада ў дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры «Надзея» ладзяць рэкрэацыйны і адукацыйны праект па вывучэнні нямецкай мовы для дзяцей з горада Веткі Гомельскай вобласці, якія ў гэты час адпачываюць і папраўляюць тут здароўе.

Творчыя заданні.

Праект падтрымлівае асацыяцыя «Сябры дзяцей Чарнобыля ў Вюртэмбергу». Яе прадстаўнік, старшыня Крыстаф Раў і нямецкі журналіст Юрген Расеман прыбылі  на Вілейшчыну для непасрэднай працы з дзецьмі. А ўдзельнічаюць у праекце 16 дзяцей і два педагогі.

Удзельнікі пазнаюць Германію.

У цэнтры паведамляюць, што сустрэчы з замежнымі партнёрамі заўсёды выклікаюць цікавасць у дзяцей. Падчас сумесных гульняў і творчых заняткаў, якія праводзяцца ў групе пад кіраўніцтвам нямецкіх партнёраў, дзеці больш даведваюцца пра Германію, атрымліваюць новы досвед зносін і палепшаюць свае веды нямецкай мовы.

У вяровачным парку.

Акрамя навучання, у праекце, які падтрымліваюць нямецкія партнёры, ёсць іншыя прыемныя моманты – шасціразовае харчаванне, медыцынскае, адукацыйнае і псіхалагічнае суправаджэнне групы. Удзельнікі праекта таксама наведаваюць два-тры гурткі, прапанаваныя цэнтрам – кераміка, праца са шклянымі пацеркамі, папяровая фантазія, ігра на піяніна, праца з дрэвам. Ну і канешне, гульні, кіно дыскатэкі, спаборніцтвы, спартыўныя фэстывалі.

Сумесны вячэрні шпацыр.

Сёння, 3 лістапада, нямецкія партнёры развіталіся з дзецьмі і паехалі ў Германію, а праект працягваецца.

Фота ДРАЦ “Надзея”.