Фота stereo-news.com.

Абедзвюм абяцалі, што прыкладанне AnyDesk павінна абараніць іх зберажэнні на картцы. Так ашуканцы атрымлівалі аддалены доступ да чужой мабільнай прылады.

Спачатку з 63-гадовай маладзечанкай звязаліся ў Viber. Чалавек прадставіўся супрацоўнікам банка. Ён пераканаў жанчыну ўсталяваць прыкладанне AnyDesk -для абароны персанальных дадзеных. Ён жа напужаў жанчыну, што нехта спрабуе ад яе імя аформіць анлайн-крэдыт. Каб закрыць гэтую заяўку, пацярпелай трэба было пакінуць на сайце банка новую, але ўжо на іншую пазыку – на тры тысячы беларускіх рублёў.

У банку жанчыне паведамілі, што атрымаць гэтыя грошы яна зможа пасля таго, калі асабіста прыйдзе ў банк і падпіша дамову. Гэта апавяшчэнне ішло насуперак са словамі «супрацоўніка банка», які тэлефанаваў па Viber. Да таго ж яна заўважыла спісанне з яе карт-рахунку больш за тысячу рублёў. Таму пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Калі ашуканцы заўважылі, што справа пайшла не па плане, яны на тэлефоне ў пацярпелай выдалілі перапіску, кантактны нумар і ачысцілі захаваную гісторыю ў браўзэры.

Іншая жыхарка Маладзечна пазбавілася каля трох тысяч рублёў. Мама ў дэкрэтным адпачынку паверыла, што мае зносіны ў Viber з супрацоўнікам банка. Па яго парадзе жанчына скачала мабільнае прыкладанне. З дапамогай гэтай праграмы ашуканцы спісалі з яе рахунку грошы.

Па дадзеных фактах следчымі распачатыя крымінальныя справы па частцы 1 артыкула 212 КК Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі міліцыі раяць не быць залішне даверлівымі.