Падчас спаборніцтваў.

У апошняй дэкадзе кастрычніка ў Вільні адбыўся Чэмпіянат свету па паўэрліфцінгу у жыме штангі лежачы.  У складзе зборнай Беларусі на гэтых спаборніцтвах выступала выхаванка трэнера Міхаіла Станкевіча, школьница з Ашмянаў Лізавета Матарас. Дзяўчына трэніруюцца ў спартыўна-атлетычным клубе «Аякс».

–  Наша атлетка, майстар спорту атрымала пераканаўчую перамогу ў вагавой катэгорыі да 43 кілаграмаў, ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў.

Пры гэтым яна ў кожным падыходзе пабіла тры сусветных рэкорды. У першым падыходзе выціснула штангу вагой 66 кілаграмаў, у другім – 67, у трэцім – 68, – расказаў трэнер Лізаветы Міхаіл Станкевіч.

Таксама спартсменка з Ашмянаў увайшла ў гісторыю беларускага паўэрліфтынгу як атлетка першая з Беларусі, якая стала чэмпіёнкай свету сярод дзяўчат да 18 гадоў.

Дарэчы, першым чэмпіёнам свету сярод юнакоў у 2006 годзе ў Балгарыі стаў Аляксей Рыжко выхаванец гэтага ж трэнера, прадстаўнік «Аякса».

Па інфармацыі трэнера, на сёння Лізавета Матарас з’яўляецца рэкардсменкай свету ў жыме штангі лежачы.

Таксама ў пратаколах Еўрапейскай федэрацыі паўэрліфтынгу яе прозвішча значыцца ў рэкордах у прысяданні са штангай і складае 105 кілаграмаў.

Трэнер Міхаіл Станкевіч са сваёй выхаванкай. Фота забяспечанае героямі публікацыі.

Цяпер у ашмянскай спартсменкі адпачынак. Аднак зусім хутка яна пачне падрыхтоўку да чэмпіянату свету па паўэрліфцінгу ў трохбор’і. Правядзенне спаборніцтваў плануецца ў Эквадоры летан наступнага года.