Знаходка. Фота забяспечанае Мікалаем Мягковым.

Па інфармацыі намесніка начальніка Вілейскага РАУС Мікалая Мягкова, 2 лістапада каля 12.00 у міліцыю паведамілі аб знойдзеным прадмеце, падобным да артылерыйскага снарада часоў Другой сусветнай.

Яго знайшлі каля чыгуначнай станцыі «Красны Беражок».

На месцы стала вядома, што работнік Маладзечанскага аддзялення чыгункі рабіў планавы абыход пуцей і ў дзесяці метрах ад крайняй рэйкі заўважыў, што з зямлі тырчыць прадмет знешне падобны да снарада. Пра знаходку паведаміў у міліцыю.

Пакуль прыехалі спецыялісты-піратэхнікі, выставілі пост з работнікаў Вілейскага РАУС.

Вайскоўцы з часці 3310 устанавілі, што знаходка – гэта 152-міліметровы артылерыйскі снарад Другой сусветнай. Яго знішчылі ў кар’еры ля вёскі Кульшына.

Фота забяспечанае Мікалаем Мягковым.