Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра гэта журналісту паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Іна Феліксаўна Драпеза.

– Другую чвэрць вучні пачнуць ужо ў новай школе. Вялікіх урачыстасцей не будзе, бо пандэмія. Аднак пэўнае свята для дзяцей запланалі. На наступны дзень, 9 лістапада, ужо будзем прымаць дашкольнікаў з бацькамі ў садок, – расказала Іна Феліксаўна.

Так будоўля школы-сада выглядала ў жніўні. Фота аўтара.

Нагадаем, што ў новай школе будзе працаваць басейн, спецыяльны клас для навучання правілам бяспекі жыццядзейнасці, на пляцоўках на вуліццы – мяккае гумовае пакрыццё, сучасныя гульнявыя комплексы, лабірынты. Ёсць і стадыён з асобным уваходам.

Больш падрабязна пра тое, як будавалася школа, можна пачытаць ТУТ.