Фота korrespondent.net.

Па падліках 57-гадовага жыхара Маладзечанскага раёна з яго рахунку знікла каля 600 рублёў. Прыблізна столькі ж знікла з карткі яго жонкі.

Пасля гэтага мужчына звярнуўся ў банк. У банку муж і жонка паспрабавалі высветліць, куды падзеліся два заробкі, якія яны атрымалі пару дзён таму. Аказалася, што грошы з карт былі спісаныя ў замежнай валюце на гульнявым сервісе. Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю.

Аператыўнікі па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці ўсталявалі, што грошы патраціў іх 12-гадовы сын на папулярную мабільную гульню. Больш за за тысячу рублёў пайшло не пакупкі гульнявой маёмасці, віртуальнай валюты і данатаў.

Доступ да карт-рахунках бацькоў хлопчык атрымаў каля двух месяцаў таму. Тады па просьбе сына яны паведамілі яму рэквізіты абедзвюх картак, каб сын купіў гульнявую валюту на пяць долараў. Пазней, прывязаўшы да свайго акаўнта на гульнявым анлайн-сэрвісе бацькоўскія карткі, дзіця рабіла пакупкі на суму ад 5 да 50 долараў.

Хлопчыка не пакараюць з-за ўзросту. Такія дзеянні могуць быць кваліфікаваныя праваахоўнікамі як крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі.

Супрацоўнікі ІСН Маладзечанскага РАУС папярэджваюць бацькоў не прывязваць банкаўскую карту да акаўнта, на якім гуляе дзіця і раяць выкарыстоўваць спецыяльныя праграмы бацькоўскага кантролю.