Фота ru.freepik.com.

Белстат паведамляе, што сёння – Сусветны дзень мужчын і прапануе агляд да гэтага дня. Які ж ён – сярэднестатыстычны беларускі мужчына?

Узрост

Сярэдні ўзрост па Беларусі – 38,1 года. Гарадскому мужчыну ў сярэднім 37,1, а сельскаму – 41,6.

Праца

Сярэднестатыстычны беларускі мужчына працуе ў наступных галінах: будаўніцтва, транспарт, склады, паштовая і кур’ерская дзейнасць, сельская, лясная, рыбная гаспадарка.

Жонка

У 2020 годзе ў шлюб узялі 50 384 мужчыны. Упершыню стварылі сем’і 34344 мужчыны, паўторна – 16040 мужчын.

Мужчыны сталі больш свядома падыходзіць да заключэння шлюбу. За апошнія дзесяць гадоў сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб павялічыўся амаль на два гады.

Некаторыя беларусы бралі шлюб з грамадзянкамі іншых дзяржаў. Часцей за ўсё – з расіянкамі і ўкраінкамі.

Дзеці

66,8 працэнта мужчын маюць адно дзіця.

27,8 працэнта – двое.

4,5 працэнта – трое.

0,9 працэнта – чацвёра.

Здароўе і спорт

94,1 працэнта мужчын лічаць сябе здаровымі.

19,5 працэнта займаюцца спортам.