Знойдзеная жанчына. Фота з сайта МНС.

Раніцай 7 лістапада валанцёрам атрада «Анёл Паўночны Захад» паведамілі пра знікненне жанчыны на Мядельшчыне, у вёсцы Палессе. Было вядома, што тая сышла 6 лістапапада, каля 14.00 і знікла.

– Зніклую знайшлі па паказаннях сведкаў у суседняй вёсцы Ясенаўцы, што прыкладна ў сямі кіламетрах. Яна была ў доме бацькоў свайго мужа. Цяпер гэты дом пусты, у ім ніхто не жыве, – расказаў карэспандэнту каардынатар атрада Максім Федаровіч.