ДТЗ адбылося 4 лістапада каля 19.30. Падрабязнасці расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

– 41-гадовы ўраджэнец Гродзеншчыны на аўтамабілі «Ман» з прычэпам ехаў па аўтадарозе Р-28 з боку Мінска з хуткасцю 60-65 кіламетраў у гадзіну. На 70-м кіламетры, перад уездам у Маладзечна, з боку Мінска.

Падчас руху па кальцу машыну нахіліла ўправа. Кіроўца паспрабаваў выраўняць аўтамабіль, але не змог з-за вялікага нахілу.

У выніку машына павалілася ў правы па ходзе руху кювет. Кіроўца не пацярпеў. Ён быў цвярозым. Матэрыял праверкі – у АДАІ Маладзечанскага РАУС, – паведаміла інспектар.

Фотаздымкі з месца ДТЗ забяспечаныя Дыянай Галуза.