Фота з месца здарэння забяспечанае аДАІ Вілейскага РАУС.

Аварыя здарылася 15 кастрычніка ў 23.30. У выніку пасажырка – 19-гадовая жыхарка Даўгінава – атрымала траўму пазваночніка.

Нагадаем, што 19-гадовы жыхар Докшыцаў на аўтамабілі «Кіа Шума» ехаў па 94-кіламетры трасы Р-29 «Ушачы-Вілейка» з боку Даўгінава ў бок Докшыцаў. Пры выбары хуткасці на закругленні дарогі ўправа кіроўца не ўлічыў тэхнічны стан аўтамабіля і агляднасць дарогі. У выніку ён не даў рады кіраванню, з’ехаў у правы кювет і перакліўся.

ДАІ просіць сведак і відавочцаў дадзенага здарэння звярнуцца ў Вілейскі РАУС па адрасе: Вілейка, вуліца 1 Мая, 52 або па тэлефоне (8 01771)  5-26-02, (8029) 507-66-86 або 102.