Фота Настассі УТКІНАЙ.

Амаль чатырыста ложкаў у бальніцах Мінскай вобласці вярнулі для планавых пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У сувязі з паляпшэннем эпідсітуацыі ў Мінскай вобласці пачалі паэтапнае скарачэнне ложкавага фонду, які раней быў перапрафіляваны для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.

За першыя дні лістапада вярнуліся ў звычайны рэжым для аказання планавай спецыялізаванай дапамогі і частка ложкаў у быльніцах Мядзела, Маладзечна, Вілейкі.