Выстава ялінак у каледжы.

У першы тыдзень лістапада ў Вілейскім дзяржаўным каледжы правялі адборачны этап Рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка» сярод навучэнцаў і педагогаў. Найлепшыя работы  паедуць на абласны этап конкурсу, паведамляюць у каледжы.

Вось некаторыя ялінкі. Паглядзіце, якія розныя атрымаліся.

Фотаздымкі з сайта Вілейскага дзяржаўнага каледжа.