Узгаранне здарылася ўчора ў вёсцы Трайгі, паведамляе ostrovets.by. Выратавальнікам пра яго паведамілі каля 15.20.

Уладальнік машыны ад 14 гадзін праводзіў зварачныя работы. Зрабіўшы перапынак, мужчына пайшоў у дом, а праз некаторы час заўважыў задымленне ў салоне аўтамабіля. Гаспадар тут жа выклікаў выратавальнікаў. Спробаў патушыць узгаранне ён не прымаў, хоць вогнетушыцель ў яго быў: мужчына баяўся, што, адкрыўшы машыну, дасць прыток кіслароду – а гэта павялічыць маштаб пажару.

Ліквідаваць здарэнне ўдалося выратавальнікам. У выніку ўзгарання пашкоджаныя ашалёўка ўнутры аўтамабіля, панэль прыбораў і салон. Прычынай пажару, хутчэй за ўсё, стала парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні зварачных работ.

Фота ostrovets.by.