Тое нешматлікае, што засталося ад Сутокаў. Скрын з відэа.

На канале «Вілейка. Жывая гісторыя» краязнаўца і журналіст Сяргей Макарэвіч расказвае пра гісторыю былой вёскі Сутокі на Вілейшчыне.

У 1857 годзе граф Канстанцін Тышкевіч падчас сваёй экспедыцыі па Віліі назваў Сутокі вялікай вёскай, а Сосенку – малым мястэчкам. На сёння ўсё памянялася. Сосенка – даволі вялікае паселішча, а вось ад Сутокаў практычна нічога не засталося.

Куды ж знікла вёска? Краязнаўца Сяргей Макарэвіч выправіўся да сутокаў рэк Сэрвач і Вілія, туды, дзе некалі жылі людзі, а сёння яны пакінулі тыя мясціны.

Глядзіце, што атрымалася.