Сёння ў 14.30 на Старым Месце збілі пешахода. Ён у бальніцы.

Падрабязнасці расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечанскага РАУС Дыяна Галуза:

– 19-гадовы кіроўца на аўтамабілі «Опель Амега» ехаў па вуліцы Замкавай у кірунку Віленскай. На скрыжаванні вуліц Замкавай і Галіны Харэвіч убачыў перашкоду – «Сітраэн Джампі». На ім з сустрэчнага кірунку разварочваўся ў сваёй паласе жыхар Валожына.

Кіроўца «Опеля» не прыняў меры па зніжэнні хуткасці і спыненні і ўзяў правей. У выніку аўтамабіль выехаў на левы па ходзе руху тратур на вуліцы Харэвіч і наехаў на пешахода – 74-гадовага мужчыну-маладзечанца.

Па словах інспектара, у пешахода – пераломы і гематома. Яго забралі ў бальніцу. Кіроўцы цвярозыя, прышпіленыя рамянямі бяспекі. Матэрыялы праверкі ў АДАІ.

Фотаздымкі забяспечаныя Дыянай Галуза.