Здарэнне адбылося 11 лістапада ў 19.35 на вуліцы Шубіна. Падрабязнасці расказаў старшы дзяржаўтаінспектар Вілейскага РАУС Юры Высоцкі.

– 15-гадовая школьніца выйшла з аўтобуса на праезжую частку. У гэты час з-за аўтобуса выехаў аўтамабіль «Опель». За рулём быў 35-гадовы віляйчук. Дзякуючы малой хуткасці і экстранаму тармажэнню, кіроўца змог пазбегнуць наезду. Машына толькі крыху зачапіла бамперам школьніцу. Дзяўчына звалілася, але не пацярпела, – расказаў старшы дзяржаўтаінспектар.

Па яго словах, для выключэння пашкоджанняў дзяўчыну адвезлі ў прыёмны пакой бальніцы. Яе агледзелі і адпусцілі дамоў.

Фота з месца здарэння забяспечанае Юрыем Высоцкім.