Фота ren.tv.

9 лістапада на «102» звярнулася жыхарка Вязыні. Яна паведаміла, што скралі маёмасць з гаража. 

На месцы міліцыя устанавіла, што дзверы ў гаражы былі незачыненыя. Невядомы ў парамежак ад 5 да 8 лістапада пранік сюды і скраў чатыры каністры, у якіх захоўвалася 80 літраў дызпаліва. Урон склаў 167 рублёў, расказаў журналісту намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

Вілейскі РАСК узбудзіў крымінальную справу па артыкуле «крадзеж». Згодна з артыкулам, вінаватаму пагражаюць грамадскія ці папраўчыя працы да двух гадоў або штраф. Таксама можа пагражаць арышт, абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.