Фота Настассі УТКІНАЙ.

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці ва ўзаемадзеянні з абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацабароны ў студзені-верасні гэтага года усталяваў факты несвоечасовай выплаты заработнай платы. За гэтыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 54 юрыдычных і 455 фізічных асоб.

Сярод парушальнікаў – у асноўным мікра- і малыя арганізацыі, што не ўяўляюць ў адпаведнасці з заканадаўствам статыстычную справаздачнасць аб пратэрмінаванай запазычанасці па зарплаце.

Акрамя таго, у двух арганізацыях устаноўлены факты выплаты заработнай платы «ў канверце», што пацягнула ўхіленне ад выплаты падаходнага падатку ў бюджэт i абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацабароны насельніцтва. У дачыненні да дырэктараў камерцыйных структур па матэрыялах праверак узбудзілі крымінальныя справы.

Парушэнні працоўнага заканадаўства выяўляюцца таксама па выніках аналізу зваротаў грамадзян. Так, пры разглядзе калектыўнага звароту усталяваны факт незаконнага прыёму на працу (не меў права займаць пасаду паводле судовага рашэння) сваяка кіраўніка сельгаспрадпрыемства Чэрвеньскага раёна. Больш за тое, яму быў завышаны памер прэміі. Матэрыялы накіраваны ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі.

У ходзе кантрольных мерапрыемстваў устаноўлены факты неабгрунтавана устаноўленых надбавак да заработнай платы кіроўцаў дзяржпрадпрыемства, якое аказвае транспартныя паслугі. У прыватнасці, за кіраванне зношаным аўтамабілем – у памеры сорак працэнтаў, за мыйку аўто – дзесяць працэнтаў (гэта ўваходзіць у службовыя абавязкі кіроўцаў). Абласным камітэтам дзяржкантролю выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.