Пажар са смяротным зыходам здарыўся 12 лістапада. Паведамленне выратавальнікі атрымалі каля 15.30.

Гарэў жылы дом у Алёхнавічах на вуліцы Цэнтральнай. На пажары выратавальнікі знайшлі труп 69-гадовага гаспадара. Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца, паведамляюць у прэс-службе МНС.