Пра пажар, які здарыўся  Алёхнавічах, мы пісалі ў суботу. Сёння атрымалі падрабязнасці ад ГРАНС Маладзечна.

Калі ратавальнікі прыехалі на месца, заўважылі шчыльнае задымленне ў жылым доме. На падлозе без свядомасці ляжаў 69-гадовы гаспадар. Мужчыну вынеслі на вуліцу і перадалі медыкам. Тыя канстатавалі смерць. Прычыну пажару высвятляюць. Верагодна, ён мог адбыцца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём гаспадара.

МНС нагадвае: Неасцярожнае абыходжанне з агнём у нецвярозым стане – адна з самых распаўсюджаных прычын пажараў. Схема такіх пажараў, як правіла, аднолькавая: «выпіў-закурыў-заснуў». Больш за 90% загінулых былі ў стане алкагольнага ап’янення. Чалавек, знаходзячыся ў нецвярозым стане, не здольны адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць, пазбаўлены інстынкту самазахавання. Не будзьце абыякавымі, у выпадку пажару тэлефануйце 101 або 112!

Фотаздымкі забяспечаныя Валянцінай Сопат.