У хуткім часе 55-гадовага падазраванага затрымалі.

А адбывалася ўсё так. Пра смяротнае здарэнне ў міліцыю Маладзечна паведамілі медыкі хуткай дапамогі. Яны паведамілі, што ў адной з гарадскіх шматпавярховак на лесвічнай пляцоўцы на сёмым паверсе знайшлі цела мужчыны з нажавымі раненнямі.

Спецыялісты, якія выехалі на месца, высветлелі, што незадоўга да трагедыі трое ўдзельнікаў – жанчына, яе былы муж і новы сябар – выпівалі ў кватэры забітага. Пасля ўсе разышліся, аднак новы сябар вырашыз вярнуцца да жанчыны. Дома яе не ўбачыў, а знайшоў у былога мужа, які жыў побач. Сварка скончылася панажоўшчынай. Былы муж стукнуў новага сябра жынчыны ў грудзі нажом. Ад гэтага 43-гадовы мужчына памёр.

Падазраванага затрымлі, калі той выходзіў з ліфта. У яго на адзенні былі бурыя плямы, а пад балконам знайшлі меркаваную прыладу злачынства. Мужчына цяпер у ІЧУ. Яму пагражае ад 6 да 15 год.