Праца навучэнкі Вілейскай гімназіі №2 Ганны Аўдзей называецца «Анатоль Іванавіч Капцюг – архітэктар з Вілейкі». Кіраўнік працы – Святлана Геранімаўна Чабатар, паведамляюць у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Ганна Аўдзей у намінацыі «Жывапіс» ва ўзроставай катэгорыі 14-17 год заняла трэцяе месца ў рэспубліканкім выставе-конкурсе дзіцячай творчасці «АрхНавацыя-2021».

Анатоль Капцюг нарадзіўся ў 1952 годзе на Новы год, пайшоў з жыцця 23 лістапада 2020. Вядомы як архітэктар, мастак, краязнаўца, аўтар праекта «Школка дзядзькі Капцюга» у «Рэгіянальнай газеце».

Як архітэктар распрацаваў асабіста так і ў складзе калектываў больш за 50 праектаў жылых, грамадскіх і культавых будынкаў, генпланаў мікрараёнаў, аб’ектаў добраўпарадкавання, малых форм архітэктуры.

Аўтар памятных дошак Ігнату Ходзьку і Пятру Машэраву ў Вілейцы, Піліпу Орліку ў Касуце, Нікадзіму Сілівановічу ў Цынчавічах, Льву Альпяровічу ў Куранцы, паўстанцам 1863 года ў Каралеўцах. Спраектаваў кафэ «Цяністыя алеі» з рэканструкцыяй фантана, рэканструяваў Цэнтральную плошчу Вілейкі і фантан на ёй, удзельнічаў у іншых архітэктурных і мастацкіх праектах.