Ілюстрацыйнае фота nikhospital.ru

Міністэрства аховы здароўя патлумачыла, як і якімі прэпаратамі будзе праводзіцца бустарная і паўторная вакцынацыя. 

Бустарная вакцынацыя можа праводзіцца ўжо праз шэсць месяцаў з моманту асноўнай вакцынацыі. У Беларусі для бустарнай прышчэпкі будзе выкарыстоўвацца толькі адзін прэпарат — «Спутнік Лайт», гэтая вакцына патрабуе адной дозы ўвядзення.

Паўторную вакцынацыю дактары рэкамендуюць праводзіць праз 12 месяцаў ад асноўнай або бустарнай вакцынацыі.