Як паведамілі ў Вілейскім райвыканкаме, кіраўніка ў гэтай гаспадарцы не было ўжо пару год.

Цяпер дырэктарам прадпрыемства стаў Віталь Вацлававіч Ясюкайціс, у якога значны досвед працы ў гаспадарках рэгіёна.

Нагадаем, што гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Забалацце на Вілейшчыне і належыць да прадпрыемства «Малочыны гасцінец». Гаспадарка спецыялізуецца на збожжы, малацэ і малочных прадуктах, сельскагаспадарчай жывёле і птушцы, алейных культурах.