У Маладзечне ў міліцыю звярнулася 67-гадовая мясцовая жыхарка, у якой падманам выманілі вялікую суму грошай.

Аказалася, пенсіянерка пазнаёмілася ў інтэрнэце, у мессенджеры WhatsApp, з мужчынам-замежнікам. З ім на працягу доўгіх месяцаў вяла актыўную перапіску. Па словах суразмоўцы, дактары дыягнаставалі ў яго цяжкае захворванне і цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі пад кропельніцай. Каб набіраць тэкст паведамленняў, звяртаецца да дапамогі медсёстраў. Мужчына з Венесуэлы расказаў, што ён незвычайна багаты, аднак у яго няма ні сяброў, ні калег, ні сваякоў, каму б ён мог даверыць сваю спадчыну. З яго слоў, усё назапашванні – а гэта каля 9 750 000 фунтаў стэрлінгаў – захоўваюцца ў банку Лондана.

Мужчына паведаміў маладзечанцы, што хацеў бы ўсе грошы перадаць ёй у спадчыну, але з адной умовай: 60 працэнтаў ад атрыманай сумы яна павінна будзе перадаць на дабрачыннасць. Жанчына пагадзілася. Пасля гэтага ўсе пытанні замежнік выражаў з ёй праз нібыта давераную асобу.

Па словах гэтай асобы, для таго, каб атрымаць грошы ў банку, жанчына павінна была заплаціць за адкрыццё дэпазіту, аплаціць падатак і кур’ерскія паслугі і інгае. У выніку пенсіянерка перавяла больш за 12 тысяч долараў. Яна патраціла ўсе асабістыя назапашванні, крэдыт і грошы, што пазычыла ў сяброўкі. Пасля просьбы пра наступны перавод жанчына зразумела: нешта не так. І звярнулася ў міліцыю.