На цырымоніі ўручэння можна было паспрабаваць сябе ў міні-гольфе. Фота vileyka-edu.gov.by.

Усё гэта ўручылі вілейчукам 18 лістапада ў Цэнтры па падрыхтоўцы ігракоў у міні-гольф MGK «KindelHouse» у вёсцы Высокае Смалявіцкага раёна.

Тут зладзілі цырымонію ўручэння камплектаў спартыўнага інвентара і абсталявання для арганізацыі заняткаў па міні-гольфе з навучэнцамі сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў краіны, паведамляюць ва ўпраўленні адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

Вілейская школа №1 атрымала ад Беларускай асацыяцыі гольфа дзевяць камплектаў для гульні ў міні-гольф на суму 3093 тысяч рублёў.

Галоўная мэта – папулярызацыя міні-гольфа ў Беларусі, ўкараненне факультатыўных заняткаў па гэтаму віду спорту ў рамках вучэбнай праграмы па фізкультуры.