Падчас узнагароджання. Фота з суполкі Беларускай федэрацыі панкратыёна.

Андрэй Жукоўскі баец клуба Academy MMA з Маладзечна ў вагавай катэгорыі сто кілаграмаў у  фінале перамог байца з Казахстана. Чэмпіянат свету праходзіў з 16 па 18 лістапада ва Украіне.

– Атлет паказаў добрыя паядынкі на турніры, а вырашальная сутычкіаатрымаліся яшчэ і вельмі драматычнай, паведамляюць у Беларускай федэрацыі панкратыёна.

Панкратыён – адроджаны старажытны алімпійскі від адзінаборстваў, сумесь бокса і барацьбы.