Той самы сродак. Фота danger.gskp.by.

У Рэестры небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і распаўсюду на тэрыторыі Беларусі, з’явіўся польскі сродак для мыцця бялізны, якія здымаюць з продажу.

Сродак мыйны сінтэтычны гелепадобны PURMAT COLOR

Вытворца: CLOVIN S.A. (Рэспубліка Польшча).

У апісанні гаворыцца, што вытворца гэтага мыйнага сродку ў маркіроўцы наўмысна паказаў прызначэнне прадукцыі «для мыцця ў аўтаматычных пральных машынах», але пры гэтым яно не можа прымяняцца як сродак для мыцця для пральных машын з франтальнай загрузкай (паказчык «пенаўтваральная здольнасць» пры норме не больш за 180 мм склаў (207 ± 5) мм).

Перавышэнне паказчыка ўводзіць у зман спажыўца прадукцыі адносна яе прызначэння, якасці і бяспекі. Не выключаецца рызыка бяспечнага прымянення мыйнага сродкі ў пральных машынах з франтальнай загрузкай.